«Быў. Ёсць. Буду». Гурт «Irdorath» прэзентаваў новы кліп на словы Караткевіча

Гурт «Irdorath» прэзентаваў жыццесцвярджальны відэакліп «Быў. Ёсць. Буду» на словы У.Караткевіча.


Відэакліп з’явіўся на старонках гурта ў сацыяльных сетках увечары 20 кастрычніка з тэкстам: «Якім бы цяжкім не быў час зараз, мы не здаемся. З вялікай любоўю да свайго народу і з надзеяй ў сэрцах мы прадстаўляем новую відэапрацу: IRDORATH — Быў. Ёсць. Буду. Словы — Уладзімір Караткевіч, музыка — Irdorath. Жыве Беларусь!»
Уладзімір Караткевіч — Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,Жыву бяздоннай трывогай,Таму, што сэрца маё распятаЗа ўсе мільярды двухногіх.
За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры,Хто ў гарачым пекле металу,За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам,За жывых і за тых, што сканалі.
За ўсіх, хто крывёю пішаЎ нязгодзеЗ рабства подлай дарогай,Хто за Край Свой Родны, за ўсе НародыПаўстане нават на Бога.
За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак,Хто ратуе краіну ад краху,За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсыЗ барыкады,З пушчыI з плахі.
Хто са смерцю гаворыць з вока на вока,З яе усмешкаю ветлай,I ўсё ж узводзіць — нясцерпна далёкі —Храм наш агульны і светлы.
А калі ён горда заззяе ў зеніце —Непарушны — ўзнясецца ў неба,Вы з распятага сэрца кроплю вазьміце.Апошнюю.Болей не трэба.
I няхай яна збоку, недзе на ганку,Дагарае й дзяцей не страшыць.На граніце любові,На граніце світанку,На граніце велічы вашай.
Гурт «Irdorath» шырока вядомы прыхільнікам цяжкай музыкі ў Беларусі і за яе межамі. Гурт, які быў заснаваны ў 2011 годзе, з’яўляецца адным з самых вядомых беларускіх калектываў у сваім напрамку. У 2017 годзе «Irdorath» першым сярод беларускіх калектываў выступіў на Wacken Open Air — найбуйнейшым метал-фэсце Еўропы. Пад час сёлётніх падзей беларускі Інтэрнет абляцела відэа, на якім валыншчыкі крочаць разам з калонай па вуліцах Мінску, выконваючы песню «Перемен» Віктара Цоя. Гэтымі валыншчыкамі былі ўдзельнікі гурта «Irdorath».
Песня «Быў. Ёсць. Буду» з’яўляецца не першай, напісанай пад уражаннем ад сёлётніх падзей. У пачатку верасня была прэзентавана песня «Крылы» на словы Надзеі Irdorath (удзельніца гурта). Натхняльная і кранальная песня не набрала дзясяткі тысяч праглядаў на Youtube, але дакладна гэтага заслугоўвае. Раю да праслухоўвання!



Для тых, хто сумняецца, прычапляю тэкст:
Маленькая дзяўчыначкаЯк зоры выйдуць ззяцьМаліла, прасіла крылы атрымаць.
Такія моцныя крылы,Каб у небе апынуцца.У надхмарным далечы ляцець,і болей не вярнуцца.
І Ноч ёй адказала,І падарыла ёй.На вушка спявала: "Лунай, дачка над зямлёй!"
Такія моцныя крылы!Насустрач летуценням!Ляці душа мая, ляцінасуперак сумненням!
Але сярод бяскрылыхняма пастаў лятаць.У іх звычаях жахлівыхблукаць, па зямлі блукаць.І гэтак год за годамісці куды вядуць.З патухлымі вачымакрылы за плячыма цягнуць.
Такія цяжкія крылы,што болем аддаецца.Калі ў нябёсах нельга жыць,Навошта жыць? — здаецца...