“ДОМ”. Прэм’ера міжнароднага тэатральнага праекта на сцэне гродзенскага драмтэатра

27 верасня міжнародная творчая каманда, якая працуе з дзецьмі з дзіцячых дамоў у праекце “Дом”, прадставіць гарадзенцам спектакль з аднайменнай назвай.



get_11111img.jpg

У тэатральным праекце занятыя творцы са Швецыі, Румыніі, Малдовы, Украіны і Беларусі.

Усе, занятыя ў спектаклі, спрабуюць адказаць на пытанне, што такое “дом” для кожнага з нас, якія думкі, пачуцці і асацыяцыі звязаныя з гэтым паняццем.

 

get_img?ImageId=33769

 

Удзельнікі праекта — харэограф і рэжысёр Бено Воорхам (Швецыя), педагог Архітэктурнага Музея Стакгольма Мадэлен Бекман, акторы і танцоўшчыкі  Аляксандра Сошнікава і Сяргей Галаўня (Малдова), Іна Асламава (Беларусь), Данііл Белкін і Марына Кандрацьева (Украіна), музыка і кампазітар Ён Корой (Румынія).

 

 

Першы этап праекта быў рэалізаваны з выхаванцамі кішынёўскай школы-інтэрната год таму. У выніку 7 дзяцей сталі паўнавартаснымі ўдзельнікамі спектакля, які з поспехам прайшоў на сцэнах Малдовы.

 

 

get_img?ImageId=33771

У Швецыі праект “Дом” стаў намінантам у катэгорыі “Лепшы музейны праект года”.

Прэм’ера ў Гродне — 27 верасня.

 

get_img?ImageId=33770

Фота з сайта праекта

www.t-styl.info