Дзень горада ў Мінску: фэст гістарычнай рэканструкцыі, модны паказ, феерверк

Сёння ў Мінску чарговым разам пройдзе Дзень горада – яго традыцыйна адзначаюць у пачатку верасня. Святочныя імпрэзы пройдуць на 20 пляцоўцах. Сярод найбольш адметных – фэст гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны», месцам правядзення якога стане зялёная зона на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.

dzen_horada.jpg

Ля Палацу спорта пройдзе фізкультурна-спартовае свята з забегамі на роліках, а таксама з паказальнымі выступамі каратыстаў, барцоў, турніра па сілавым экстрыме. Тут можна будзе наведаць майстар-класы па шахматах, а таксама паназіраць за паруснай рэгатай на Свіслачы.
У Верхнім горадзе ля Ратушы пройдуць модныя паказы, якія будуць чаргавацца з выступамі папулярных беларускіх выканаўцаў.
Святочныя праграмы таксама прапануюць Дзіцячая чыгунка, Батанічны сад. У кожным раёне горада пройдуць свае лакальныя імпрэзы.
Позна ўвечары адбудзецца святочны феерверк, які можна будзе паназіраць з дзвюх пляцовак — ля Палацу спорту на праспекце Пераможцаў і ў парку экстрэмальных відаў спорту па вуліцы Сталетава.
Паводле euroradio.fm