«Дзе Купалу хрысцілі?», альбо catholic.by запрашае ў Радашковічы на свята
Рэдакцыя catholic.by запрашае сваіх чытачоў нядзелю 12 ліпеня правесці ў мясціне, дзе ахрысцілі Янку Купалу. А гэта ў Радашковічах — касцёл Святой Тройцы (вул. Савецкая, 12).
У планах: святая Імша, цікавыя выступы, народныя гульні і развучванне народных танцаў.
Перадгісторыя:
7 ліпеня 1882 года нарадзіўся ў сям’і Луцэвічаў сын Янка, які потым стаў свету блізкаму і далёкаму вядомы як Янка Купала.
Нарадзіўся, то нарадзіўся, а вось дзе наш Янка хрысціўся?
Прывезлі яго татка і мамка хрысціць у Радашковіцкі Касцёл. Вось так і пачалася гісторыя збаўлення чалавека, які клікаў наш народ да волі ды праўды.
Пры гэтай нагодзе
у Радашковіцкай гасподзе
ўлетку збіраемся,
ды з цікавым рукаемся!
Праграма:
- 10.00 — Святая Імша
- 11.00 — Інфармацыйнае кола:
Выступоўцы:
- кс. Кірыл Бардонаў
- рэдакцыя часопіса "Маладосць"
- Язэп Янушкевіч (архівіст, археограф, пісьменнік)
- Марыя Барткова ( Дзяржаўны музей імя Я. Купалы ў Мінску)
- Аксана Ючкавіч (catholic.by) ( магчымыя змены)
- 11.40 — разам з Юліяй Бажок, ды з музыкамі (НАН РБ) — бавімся ў народныя гульні
- 12.00 — Чытаем любімыя вершы Янкі Купалы ( усе, хто будзе ахвотны) і ўдзельнічаем у віктарыне ад Цэнтра славянскіх моў і культур (Мінск)(віктарына для самых малодшых)
- 12.30. — пачастунак (каб танцаваць хацелася — а не млелася!)
- 13.00 — зноў разам з Юліяй Бажок — развучваем народныя танцы і танчым!
- 13.00 — заключнае слова гаспадара парафіі (кс. Аляксандр Улас) да Гаспадара і гасцей.