Дзень і ноч у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі

11 траўня Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі запрашае на прымеркаваную да Міжнароднага дня музеяў праграму.



uned.jpg

Гродзенскі музей гісторыі

Дзённая праграма пад назвай “Падарожжа па гродзенскіх вуліцах: апавяданні вуліцы Замкавай”  запланаваная з 11 да 13 гадзін і будзе складацца з выступаў некалькіх калектываў:

  • Узорны духавы аркестр дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі.

  • "Шалом-Алейхем" (яўрэйскі танец у выкананні ансамбля "Гарадзенскія карункі" Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, балетмайстар Л. Фадзіна).

  • Яўрэйскія мелодыі. Скрыпка. Вольга Антончык.

  • Польскі нацыянальны ансамбль песні і танца "Ляхіці" пад кіраўніцтвам Р.Завадскай.

  • Эстрадна-духавы аркестр Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС пад кіраўніцтвам В. Матука.

  • Народны ансамбль беларускай песні і музыкі “Гасцінец" пад кіраўніцтвам А. Карповіча.

Ва ўнутраным дворыку музея будзе працаваць выстава-кірмаш народных майстроў, а ахвотныя змогуць сфатаграфавацца на фоне гарадзенскай вуліцы 18 стагоддзя.

Уваход вольны.

Вячэрняя праграма "Музыка скрозь стагоддзі: раманс і танец XIX–пач. XX ст." пройдзе з 20 да 23 гадзін.


У праграме:

  • Саксафон. I. Буракоў
  • Рамансы і танцы ў выкананні ўзорнага ансамбля  "ОниОна" (гімназія №5 г. Гродна)
  • Рускі раманс ў выкананні М. Гаравой, М. Райдзюк — салістаў  Гродзенскай капэлы
  • "Танец і тэатр" (В. Бальцэр, М. Вілімовіч, С. Косач, Д. Кайдалік)
  • Джаз. Струнны квартэт "Ігніс"
  • Хатні тэатр "Мар'я-умеліца"
     


Кошт квітка — 40.000 рублёў.