Фіналіста «Заспявай 2.0» Яўгена Цярэнцьева і Teleport падтрымае Tonqixod
14 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць Яўген Цярэнцьеў разам з сваім гуртом Teleport, а гасцямі будуць аўтары найлепшага беларускага рок-альбому году на ўзнагародах Experty.by — Tonqixod.
27-гадовы спявак Яўген Цярэнцьеў скарыў журы конкурсу “Заспявай 2.0” сваёй версіяй песні Ігара Лучанка на словы Генадзя Бураўкіна “Зачараваная”, якую падаў у намінацыю “Кавер”. Ён сам аранжаваў, запісаў і звёў трэк, дзякуючы якому апынуўся ў фінале.
У фінальнай серыі канцэртаў «Заспявай 2.0» Цярэнцьеў выступіць разам са сваім гуртом Teleport, які нарабіў розгаласу гэтым летам сваім дэбютным сінглам «Leta», а за некалькі дзён да канцэрту на Tuzin.fm адбудзецца рэліз дэбютнага альбома гурта.
Госцем гэтага вечара ў дворыку плошчы Свабоды стане гурт Tonqixod, які сабраў багата прызоў з сваім дэбютным альбомам “Pradmova” і па выніках 2014 перамог на ўзнагародах Experty.by у намінацыях "Найлепшы дэбютны альбом", "Найлепшы беларускамоўны альбом", "Найлепшы рок-альбом" і ўзяў "Прыз штатных экспертаў", як альбом года. Музыка Tonqixod і Teleport шмат у якіх момантах сугучная, каманды між сабой сябруюць і нават рэпетуюць разам.
Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Засьпявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 эўра.
Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.
Набыць квіткі можна ТУТ
14.08. 20.00. Тэраса кавярні Chill-Out (плошча Свабоды, 4). Teleport i Tonqixod. Квіткі — у касах Kvitki.by і он-лайн. Кошт 60 000 — 80 000 (папярэдне), 100 000 (у дзень, пры наяўнасці). Інфалінія: +375296768195.