Фестываль вулічнага мастацтва Grand Teatro ізноў пройдзе ў Гродне
Чарговы фестываль вулічнага мастацтва Grand Teatro пройдзе 31 жніўня ў самым цэнтры Гродна.

Гэтым разам ён прысвечаны 70-годдзю стварэння Гродзенскай філармоніі, а таксама памяці беларуска-польскага мастака родам з Гродзеншчыны Станіслава Жукоўскага.
Фестываль пройдзе на некалькіх пляцоўкаў на вуліцы Савецкай, а таксама ў парку Жылібера з 16.00 да 23.00.