Фотафакт: гурт «Navi» — пераможца конкурсу «Заспявай 2.0»
Закончыўся другі сезон музычнага конкурсу «Заспявай», які праводзіць партал «Тузін хітоў». Аргкамітэт конкурсу вызначыў уладальніка Гран-Пры, двух лаўрэатаў, а таксама адзначыў спецыяльнымі ўзнагародамі яшчэ трох выканаўцаў. Узнагароджванне пераможцаў прайшло 28 верасня ў кнігарні «ЛогвінаЎ».
Конкурс «Заспявай 2.0» стартаваў сёлета ўвесну. Маладым выканаўцам (да 27 гадоў) прапаноўвалася паўдзельнічаць у дзвюх намінацыях — «Спяваная паэзія» і «Кавер». Усяго было пададзена 50 заяваў: 23 — на «Кавер», 34 — на «Паэзію». Некаторыя выканаўцы бралі ўдзел адразу ў абедзвюх намінацыях.
Журы, у якое ўвайшлі Ігар Варашкевіч, Валеры Дайнека, Алег Хаменка, Адам Глобус, Віталь Рыжкоў, Максім Жбанкоў, Тацяна Заміроўская, Павал Бераговіч, Ніна Шыдлоўская і Сяргей Будкін, вызначыла па шэсць фіналістаў у кожнай з намінацыяў. Пераможцы атрымалі магчымасць выступіць ужывую пры падтрымцы вядомых беларускіх гуртоў. Цягам амаль усяго лета ў дворыку на плошчы Свабоды, 4, на тэрасе кавярні «Chill Out» праходзіла серыя з 12 канцэртаў.
![pauline_znagarodz_l_.jpg pauline_znagarodz_l_.jpg](/img/v1/userfiles/images/pauline_znagarodz_l_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Pauline" ўзнагародзілі за песню «Малітва» на верш Янкі Купалы ў намінацыі «Спяваная паэзія».
![ukra_nsk_gurt_kol_r.jpg ukra_nsk_gurt_kol_r.jpg](/img/v1/userfiles/images/ukra_nsk_gurt_kol_r.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аргамітэт конкурсу адзначыў украінскі гурт «Колір» за песню «Застацца сабой» на верш Андрэя Аляксандрава ў намінацыі «Спяваная паэзія».
![k3tyvana_bil_adznachani.jpg k3tyvana_bil_adznachani.jpg](/img/v1/userfiles/images/k3tyvana_bil_adznachani.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"К3tyvana" былі адзначаны за песню «Skyfall» брытанскай спявачкі Аdele ў перакладзе на беларускую мову ў намінацыі «Кавер».
![lja_reatam_konkursu_zaspjavaj_2_0_sta_ja_gen_cjarenc_e_.jpg lja_reatam_konkursu_zaspjavaj_2_0_sta_ja_gen_cjarenc_e_.jpg](/img/v1/userfiles/images/lja_reatam_konkursu_zaspjavaj_2_0_sta_ja_gen_cjarenc_e_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лаўрэатам конкурсу «Заспявай 2.0» стаў Яўген Цярэнцьеў (гурт "Teleport") за песню «Зачараваная» ансамблю «Песняры» (словы Генадзя Бураўкіна, музыка Ігара Лучанка). Выканаўца атрымаў грашовую ўзнагароду ў 250 еўра.
![lja_reatkaj_konkursu_zaspjavaj_2_0_stala_marina_vjaren_ch.jpg lja_reatkaj_konkursu_zaspjavaj_2_0_stala_marina_vjaren_ch.jpg](/img/v1/userfiles/images/lja_reatkaj_konkursu_zaspjavaj_2_0_stala_marina_vjaren_ch.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Лаўрэаткай конкурсу «Заспявай 2.0» стала Марына Вярэніч за песню «Чаму мы стрэліся няўчас» на верш Таццяны Дзям’янавай у намінацыі «Спяваная паэзія». Спявачка атрымла грашовую ўзнагароду ў памеры 250 еўра.
![gran_pri_konkursu_zaspjavaj_2_0_njos_gurt_navi.jpg gran_pri_konkursu_zaspjavaj_2_0_njos_gurt_navi.jpg](/img/v1/userfiles/images/gran_pri_konkursu_zaspjavaj_2_0_njos_gurt_navi.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гран-Пры конкурсу «Заспявай 2.0» забраў гурт "Navi" за песню «Плакалі ветры» на словы Паўлюка Труса ў намінацыі «Спяваная паэзія» і за песню «Жар-птушка» ансамблю «Сябры» (словы Генадзя Бураўкіна, музыка Эдуарда Ханка) ў «Кавер».
![muzik_atrimal_grashovuju_znagarodu_pameri_500_e_ra_.jpg muzik_atrimal_grashovuju_znagarodu_pameri_500_e_ra_.jpg](/img/v1/userfiles/images/muzik_atrimal_grashovuju_znagarodu_pameri_500_e_ra_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Музыкі атрымалі грашовую ўзнагароду ў памеры 500 еўра.
![paslja_cerimon_znogarodzhvannja_muzik_dal_nevjal_chk_emprav_zavani_kancert.jpg paslja_cerimon_znogarodzhvannja_muzik_dal_nevjal_chk_emprav_zavani_kancert.jpg](/img/v1/userfiles/images/paslja_cerimon_znogarodzhvannja_muzik_dal_nevjal_chk_emprav_zavani_kancert.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасля цырымоніі ўзнагароджвання музыкі далі невялічкі імправізаваны канцэрт