Гарадзенцы зноў выбяруць лепшыя фільмы Манхэтанскага фестывалю кароткаметражнага кіно
26 і 27 верасня ў Гродна ў кінатэатры “Чырвоная зорка” пройдуць конкурсныя паказы найбольш маштабнага ў свеце прагляда кароткаметражак — Манхэтанскага фестывалю кароткаметражнага кіно. Фестываль завітае ў Гродна ўжо чацвёрты раз.
У праграму Манхэтанскага фестывалю кароткаметражнага кіно-2014 ўвайшлі фільмы з ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Мексікі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Францыі і Германіі. Гледачам з усяго свету, у тым ліку і гарадзенцам, трэба будзе вырашыць, хто менавіта атрымае галоўны прыз: ці будзе гэта дакументальная анімацыя пра злачынцаў і іх ахвяры, пранізлівая гісторыя пра маці, якая страціла сына, або навукова-фантастычны фільм аб зліцці чалавека і машыны? Можа быць, гран-пры дастанецца камічнай гісторыі аб мужнасці ў сучасным свеце, а можа быць — драме пра жыццё мексіканскіх наркагандляроў?
Уладальнік гран-пры фестывалю будзе абвешчаны 6 кастрычніка 2014 г на сайце www.tourdefilm.ru і www.manhattanshort.com.
Праграма Манхэтанскага фестывалю гэтага года прапануе неверагодную разнастайнасць сюжэтаў, герояў і жанраў. Сацыяльныя драмы, гісторыі кахання, навукова-фантастычнае кіно і эксперыментальная анімацыя —кожны глядач зможа знайсці фільм сабе па гусце.
Працягласць праграмы 127 хв. Паказ на арыгінальнай мове з субтытрамі.