Harotnica і N.R.M. выступяць на фестывалі Open’er

Беларускія гурты N.R.M. і Harotnica стануць удзельнікамі аднаго з буйнейшых фестываляў Польшчы Heineken Open’er 2013.



heineke_opener_festival_2013_plakat.jpg

Фестываль Heineken Open’er ладзіцца ў горадзе Гдыня на Балтыйскім моры з 2003 года. За дзесяць гадоў існавання ён стаў адным з буйнейшых опэн-эйраў у Польшчы, які штогадова наведвае каля 100 тысячаў чалавек. У гэтым годзе хэдлайнерамі фестывалю стануць Blur, Kings of Leon, Arctic Monkeys, Queens of the Stone Age, Editors, Crystal Castles, Animal Collective, The National, Nick Cave and the Bad Seeds, Skunk Anansie, Modest Mouse, Alt-J, Tame Impala, Matisyahu і іншыя.

У апошні дзень фестывалю, 6 ліпеня, на сцэне Alterklub Stage адбудзецца выступ беларускіх гуртоў. N.R.M. і Harotnica будуць закрываць асноўную праграму фестывалю.

ultra-music.com