Гасцінічны нумар памяці Высоцкага адкрыецца ў Наваградку

Гасцінічны нумар у беларускім горадзе Навагрудак, у якім ў 1969 годзе спыняўся паэт, акцёр і аўтар-выканаўца песень Уладзімір Высоцкі з актрысай Марынай Уладзі, набудзе мемарыяльны статус.

Фота: galactika.info

Фота: galactika.info


Урачыстае адкрыццё тэматычнага нумара ў гасцініцы "Навагрудак"  пройдзе 24 ліпеня ў рамках фестывалю-конкурсу бардаўскай песні памяці Высоцкага «Музыка сэрцаў», які адбудзецца ў Навагрудскім раёне.
Падчас здымак фільма «Сыны ідуць у бой» Высоцкі жыў у вёсцы Літоўка пад Навагрудкам. У госці да яго прыязджала Марына Уладзі. Некалькі дзён яны жылі ў гасцініцы райцэнтра, дзе ў той час быў усяго адзін нумар люкс — двухпакаёвы з ваннай: гасцёўня з тэлевізарам, два ложкі ў спальні, плітка ў ваннай.
Жыхары Навагрудка шануюць памяць Высоцкага. У 2012 годзе ў горадзе быў усталяваны бюст легендарнага паэта, акцёра і аўтара-выканаўцы.
Паводле interfax.ru