Госцем гарадзенскай "Мовы Нанова" 1 снежня будзе Андрусь Такінданг

Чарговыя заняткі курсаў беларускай мовы ў Гродне будуць прысвечаныя пытанням самаідэнтыфікацыі асобы ў сучасным свеце.



get_img132.jpg

Хто я, што ўплывае на маё самавызначэнне — гэта асноўныя пытанні, якія будуць абмяркоўваць удзельнікі заняткаў.

Сваім меркаваннем на гэтую тэму падзеліцца і госць з Мінска — лідэр гурта "Рэха", тэлевядоўца Андрусь Такінданг.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=343&ImageId=43872

Удзельнікі заняткаў пачуюць таксама некалькі песняў у выкананні Андруся.

Курсы беларускай мовы "Мова Нанова Гародня" праходзяць кожны панядзелак па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63. Пачатак а 19-й гадзіне.

Уваход на заняткі вольны. Арганізатары рэкамендуюць прыйсці крышачку раней, каб хапіла месцаў у залі.

http://www.t-styl.info