Хто хоча стаць персанажам кнігі?

Кірыл Стаселька падчас прэзентацыі рамана «Marginalis» паабяцаў, што аднаго з персанажаў сваёй наступнай кнігі назаве імем аднаго са сваіх чытачоў, але для гэтага прапануе прайсці займальны літаратурны квэст.

Новая кніга Кірыла Стаселькі «Marginalis» выйшла у лістападзе. Як сцвярджае аўтар, у рамане адсутнічаюць галоўны герой, галоўнае час і месца дзеяння, ва ўсякім разе, відавочным чынам. Пісьменнік прапануе адшукаць у рамане персанажа, які з'яўляецца ці, прынамсі, можа прэтэндаваць на ролю галоўнага героя. Але гэта не такая простая задача, як здаецца, бо ў рамане каля 140 персанажаў.

«Адзін з персанажаў маёй наступная кнігі будзе насіць імя чытача, які першым здолее назваць мне галоўнага героя рамана «Marginalis», — кажа Кірыл Стаселька.

Адпаведна, чытачы маюць магчымасцяў прайсці гэты літаратурны квэст, пакуль пісьменнік не напіша сваю новую кнігу ці, па меншай меры, не аддасць яе ў выдавецтва.

Адказы можна адпраўляць аўтару ў сацыяльных сетках або на асабісты мэйл: kirstaselka@gmail.com


Marginalis — насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянні якога ахопліваюць больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясятка краінаў, пазл з мноства сюжэтных ліній і філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае.

Дзеянні рамана разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго «я» героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі.  

Раман «Marginalis» быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса – праектам «Рэкорды Куфара».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:
  • ВР

  • 2016-12-06 10:05:17
Хітры ход - гэта ж трэба купіць кнігу, прачытаць яе :) Можа, яно таго і варта... У свой час я стаў персанажам кнігі, з каторай аўтар потым узяў прэмію Гедройца. Драбяза, але прыемная.
Больш цікавага на «Новым Часе»: