«Hurma» прэзентавала свой першы альбом у «Пляцоўка хол» (фотарэпартаж)
Беларускі поп-рок гурт Мікіты Найдзёнава 27 лістапада прадставіў на вялікай сцэне сваю дэбютную кружэлку пад назвай «Repeat».
Праца над альбомам працягвалася 2 гады, і яго ўвайшлі 10 кампазіцый. За гэты час калектыў паспеў двойчы змяніць склад.
Як словы, так і музыку напісаў фронтмен бэнду — Мікіта Найдзёнаў.
Беларуская спявачка, узельніца ўкраінскага шоу "Голос країни" Валерыя Садоўская склада дуэт з Мікітам на песню "Дзякую".
Беларускі музыка Аляксей Грос таксама выступіў з песняй Найдзёнава
На танцпляцы — дзяўчаты. Хлопцаў там было не болей, чым на сцэне.
За 2-гадзінны канцэрт адбылося некалькі прыгожых флэшмобаў, адзін з іх — з ліхтарыкамі
Не абышлося без запрошаных гасцей. Спявак Дзмітрый Нікановіч