Гурт «Гарадскі вал» прысвяціў новы сінгл беларускім медыкам

Анты-кавербэнд «Гарадскі вал» выпусціў новы сінгл «Імунаглабуліны».

_kwn5jmndvk.jpg


Як паведаміў гурт, гэты трэк прысвечаны «нашым медыкам-героям»: Уладзіміру Мартаву, Андрэю Любецкаму, Мікіту Салаўю, Руслану Бадамшыну, Алене Маўшук, Аляксандру Мрочаку, Арцёму Сарокіну, Наталлі Нікіцінай, Аляксандру Цялегу, Святаславу Удоту і «ўсім-усім нашым добрым ратаўнікам, якія прынялі на сябе патройны ўдар гэтага часу».

«Няхай дасягне іх наш флоў, няхай сагрэе вайб, а чароўныя дэльфіны няхай вынесуць іх на сабе з гэтай хворай ночы!», — гаворыцца ў паведамленні.

Запіс ажыццёўлены пры ўдзеле OchenPlohajaMuzyka і Беларускай Рады Культуры. Малюнак вокладкі — Ніна Маргаева.

Слухаць песню ў розных плэерах: band.link/AWxTs