Камоцкі запальвае зоркі: бардаўскі дэбют узарваў залю (фота, відэа)

Вядомы бард даў 26 верасня чарговы канцэрт з сябрамі і для сяброў. Музыкаў і гледачоў традыцыйна гасцінна прыняў Музей Янкі Купалы.

kamocki__2__logo.jpg

Ад Алеся Камоцкага прагучалі хіты: “Я з гадоў перажытых помню”, “Ты стаіш ля вакна”, "Позірк", "Княгіня хараства", а таксама шэраг іншых песень, у тым ліку і перакладзеныя на беларускую рамансы, ды малавядомыя шырокай публіцы творы .

Спачатку Алесю Камоцкаму акампаніравалі на гітарах Сяргей Занімонец і Юры Хілавец, а потым яны выканалі свае песні.

Сяргей Занімонец спяваў збольшага па-руску і трохі нязвыклы для традыцыйных наведнікаў падобных канцэртаў рэпертуар. 

Па сапраўднаму здзівіў Юрый Хілавец. Ён выступаў з бардаўскім дэбютам і адразу скарыў аўдыторыю сваёй цудоўнай, глыбока філасоўскай беларускай песняй “На тым краю зямлі”, пасля якой заля ўзарвалася авацыямі.