Канцэрт фіналістаў «Заспявай-6» адмяняецца

Пра гэта паведамілі арганізатары.

afisha_6_2b_logo_1.jpeg

Нагадаем, 21 сакавіка ў клубе Berlin на фінальным канцэрце «Заспявай» павінны былі назваць пераможцу конкурсу, які мусіў атрымаць прыз памерам у 1500 BYN.
На перамогу ў шостым сезоне конкурса маладых выканаўцаў, які праводзіць партал TuzinFM і фонд «Вяртанне» прэтэндуюць чацвёра выканаўцаў – Lear, PyLai, Marya Chaprasava x Kirill Danshin, «юность». Усе яны прайшлі перадпраслухоўванне і адбор журы, паўдзельнічалі ў адукацыйнай сесіі і майстар-класах ментараў конкурсу ды стварылі конкурсныя песні на словы сучасных беларускіх паэтаў.
Аб прычынах адмены не паведамляецца, меркавана, яны звязаныя з распаўсюджваннем эпідэміі каронавіруса.