Касцёл ушаноўвае Францішка Скарыну (фота)
Набліжаецца вялікі юбілей перакладу Бібліі Францішкам Скарынам. У мінскай парафіі святых Сымона і Алены вырашылі з размахам адзначыць гэтую падзею.
![2017_08_05_zavalnia_skaryna_kasciol_fota_2.jpg 2017_08_05_zavalnia_skaryna_kasciol_fota_2.jpg](/img/v1/images/2017_08_05_zavalnia_skaryna_kasciol_fota_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ужо ў нядзелю 6 жніўня ля Чырвонага касцёла, што на Плошчы Незалежнасці, пасля галоўнай Святой Імшы распачнуцца “Скарынаўскія чытанні”, гаворыць ксёндз-пробашч Уладыслаў Завальнюк:
— Гэта вялікае наша свята. У 11 гадзін будзе служыць у храме Святую Літургію шаноўны мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля выйдзе да людзей, будзе асвячэнне, слова і, канешне, ён распачне «Скарынінскія чытанні». Таму заахвочваю ўсіх да гэтай падзеі ўдзячнасці.
![2017_08_05_zavalnia_skaryna_kasciol_fota_3.jpg 2017_08_05_zavalnia_skaryna_kasciol_fota_3.jpg](/img/v1/images/2017_08_05_zavalnia_skaryna_kasciol_fota_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Апроч чытанняў псалмоў, мінская парафія вырашыла яшчэ дадаткова ўшанаваць беларускага першадрукара. У знак 500-гадовага юбілею перакладу Бібліі, вернікі назвалі касцельны сад імем Францішка Скарыны.
Паводле «Радыё Рацыя»