Кніга «Лепшыя стравы беларускай кухні»
У Нацыянальным гістарычным музеі адбудзецца прэзентацыя кнігі «Лепшыя стравы беларускай кухні/The best dishes of Belarusian cuisine».
У Нацыянальным гістарычным музеі 17 красавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі «Лепшыя стравы беларускай кухні/The best dishes of Belarusian cuisine», якая выйшла на рускай і англійскай мовах. Яе аўтар — эксперт старадаўняй беларускай кухні Алена Мікульчык. Яе бабуля пражыла 102 гады і, вядома, паспела перадаць унучцы старадаўнія рэцэпты. Мікульчык дапоўніла іх матэрыяламі, якія запісала ў экспедыцыі.
Вынікі яе шматгадовых даследаванняў апублікаваныя ў кнізе «Лепшыя стравы беларускай кухні», дзе змешчаныя як рэцэпты страў, так і гісторыя іх паходжання. На імпрэзе адбудзецца кулінарна-тэатралізаваны паказ «Тысяча гадоў беларускай кухні — ад паганскіх часоў да века крыналінаў», майстар-клас ад «Суполкі кухараў», дэгустацыя эксклюзіўных страў старадаўняй беларускай кухні і канцэрт зорак беларускай эстрады.