Кніжную серыю часопіса “Прайдзісвет” прэзентуюць у Полацку і Віцебску

У чацвер, 27 лютага, у Полацку і Віцебску ў межах грамадска-культурнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудуцца прэзентацыі выданняў інэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, якія выйшлі ў 2013 годзе.



43c0430043a043504420_43c0438044104420438043a043002_zpsc7991f4f.jpg

Гэта зборнік дэтэктыўнага апавядання “Злачынства, сэр!”, зборнік містычнага апавядання “Вусцішны пакой” і “Саламея” Оскара Уайлда ў перакладзе Кацярыны Маціеўскай.

Пра гэтыя кнігі, а таксама пра цяжкасці, з якімі даводзіцца сутыкацца падчас перакладу, раскажуць перакладчыцы Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская і Алеся Башарымава.

Гасці імпрэзы змогуць паўдзельнічаць у віктарыне на прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Чакаем вас 27 лютага ў Полацкім дзяржаўным універсітэце (вул. Стралецкая, 4, аўдыторыя – 321) у 12.20 і ў Віцебску на арт-базе V4ME (вул. Кастрычніцкая,13) а 18.00.

budzma.by