Зіма завяршае «Кола года»
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу Святланы Ветравай «Кола года».
“Традыцыі народа – гэта карані дрэва, якія сілкуюць сучаснасць і будучыню. Без каранёў дрэва загіне. Свет развіваецца: мінулае і будучае ўзаемазвязаны; нават там, дзе сувязь не відавочная, яна ёсць, і ўсе мы дзеці сваіх каранёў...” – такой філасофіі прытрымліваецца беларуская мастачка Святлана Ветрава.
Выстава «Кола года» – гэта каляндарная серыя карцін па славянскіх народных святах. У межах выставы адбыліся рознапланавыя мерапрыемствы, прысвечаныя розным порам года. 6 сакавіка адбудзецца завяршальная «зімовая» імпрэза «Калядны аліўе»:- Макс Івашын (аўтарская музычная праграма); - эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык (беларуская кухня эпохі Напалеона) і ... святочная варажба.
Пачатак у 18:30. Уваход вольны.Мерапрыемства ў сацыяльных сетках: facebook.com, vk.com