Літаратурна-музычная імпрэза “На прадвесні”

У межах святкавання 125-годдзя Максіма Багдановіча літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае ператрываць апошнія зімныя дні ў прыемнай кампаніі творцаў, якія заўсёды знаходзілі крыніцу натхнення ў вершах Максіма Багдановіча. Для вас выступяць — Алесь Камоцкі, Людміла Хейдарава, Алеся Сівохіна і гурт “Нельга забыць”. Прагучаць аўтарскія вершы, а таксама песні на словы класікаў беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна і нашага любімага паэта Максіма Багдановіча.



na_pradviesni.jpg

“На прадвесні” — гэта чаканне цеплыні і аднаўлення, новых сустрэч і знаёмстваў. Час, калі застаецца нейкае імгненне да таго, як сыдзе снег і аняменне з чалавечых сэрцаў. Але, як ноч гусцее перад самым світаннем, так і чалавеку напрыканцы лютага — пачатку сакавіка цёмна й халодна.

“...Вецер па полі гуляе,

 Вые, як звер,

 Снег узрывае, нуду наганяе,

Кепска цяпер!

 Але мне сэрца пяе: не нудзіся!

 Прыйдзе вясна!

 Гукне: “Прачніся, зямля! Прабудзіся

3 цяжкага сна!..”

Чакаем вас 3 сакавіка а 19-й гадзіне.
 

Адрас: г. Мінск, Багдановіча 7а

Тэлефон для даведак: 334 42 69