«Літаратурная Беларусь» адсвяткавала свой 100-ты нумар (відэа)
16 студзеня у мінскай галерэі «Ў» адбылася святочная вечарына з нагоды выхаду ў свет сотага нумару «Літаратурнай Беларусі».
10 гадоў таму, пасля таго, як незалежныя пісьменнікі пазбавіліся свайго выдання — газеты "Літаратура і мастацтва" — пастаў праект "Літаратурная Беларусь". Ужо некалькі гадоў ён існуе ў рамках нашай газеты "Новы час". Напрыканцы 2014 года пабачыў свет юбілейны 100-ты нумар. Гэту падзею беларускія літаратары і новачасаўсцы вырашылі адзначыць
На імпрэзе выступілі кіраўнік праекта “Літаратурная Беларусь”, намеснік старшыні ГА “СБП”Алесь Пашкевіч, старшыня ГА “СБП” Барыс Пятровіч, галоўны рэдактар газеты “Новы Час” Аляксей Кароль, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч, журналіст Аляксандр Тамковіч.
Калектыў “Літаратурнай Беларусі” і “Новага Часу” павіншавалі Васіль Зуёнак, Анатоль Вярцінскі, Ірына Багдановіч, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў. Былі таксама агучаныя віншаванні ад Народнага паэта Ніла Гілевіча (відэазварот) і старшыні Саюза мастакоў Беларусі Рыгора Сітніцы.
Таццяна Матафонава і Алесь Камоцкі выканалі свае песні.