Лекцыя Мацэка Набрдаліка заўтра ў ЦЭХу
5 кастрычнiка а 17 гадзiны ў межах «Месяца фатаграфii ў Мiнску» у прасторы ЦЭХ адбудецца лекцыя Мацэка Набрдаліка "Comfort zone is a bad place to be in" (Зона камфорту — дрэннае месца).
«Я пачынаў працаваць у якасці фотакарэспандэнта ў польскай штодзённай газеце і дайшоў да аднаго з самых аўтарытэтных фотаагенцтваў у свеце, — кажа Мацэк Набрдалік. — Я, можна сказаць, перажыў залатыя часы выдавецкай фатаграфіі. Цяпер мы жывём у новым свеце.
У гэтай лекцыі на падставе свайго ўласнага досведу я буду аналізаваць працэс думкі фатографа, які не хоча патануць сярод мільёнаў выяў, што атачаюць нас кожны дзень.
Акрамя таго, я паспрабую адказаць на пытанне пра тое, наколькі сёння важны асабісты стыль у фатаграфіі. Якая цяпер роля ў фатографаў? І як знайсці сябе ў свеце, які ўжо быў падрабязна апісаны ў фатаграфіях?»
Прастора ЦЭХ (Мiнск, пр. Незалежнасці 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі, левы пад’езд, 2 паверх) у 17.00.
Сачыце за падзеямi «Месяца фатаграфіі ў Мінску» на сайце mfm.by.