Марафон МХД да Дня роднай мовы прайшоў у пяці гарадах (фота)
З нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы Маладыя хрысціянскія дэмакраты зладзілі марафон ушанавання выбітных дзеячоў беларускай культуры. Акцыя цягнулася некалькі дзён і прайшла ў пяці гарадах Беларусі.
![1582445485_1582178806_87133518_2971977299532841_4875941766873743360_o.jpg 1582445485_1582178806_87133518_2971977299532841_4875941766873743360_o.jpg](/img/v1/images/1582445485_1582178806_87133518_2971977299532841_4875941766873743360_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сярод удзельнікаў ушанавання была старшыня МХД Надзея Гацак, былыя кандыдаты ў дэпутаты і рэгіянальныя кіраўнікі маладых хадэкаў Ева Сапрыгіна, Валянцін Фралоў, Ігар Лабкоў, Джэсіка Цыдзвінцава ды іншыя сябры і прыхільнікі МХД.
![1582445581_1582283125_87028263_10216189941129063_3751567582738513920_o.jpg 1582445581_1582283125_87028263_10216189941129063_3751567582738513920_o.jpg](/img/v1/images/1582445581_1582283125_87028263_10216189941129063_3751567582738513920_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Мінску моладзь БХД усклала кветкі да пахаванняў народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа на Вайсковых могілках, пісьменніка Івана Навуменкі, гісторыка Ядзвігі Навуменка і выдаўца і міністра асветы БНР Вацлава Іваноўскага. Таксама кветкі былі ўскладзеныя да помніка Якубу Коласу на аднайменнай плошчы, да шыльды народнаму паэту Петрусю Броўку і да помніка Адаму Міцкевічу, які ўзбагаціў польскую мову шматлікімі беларусізмамі, а саму беларускую мову называў “самай багатай і чыстай”.
![1582445534_1582054287_bb57de49_e9d9_44b9_a755_dd28954e6352.jpg 1582445534_1582054287_bb57de49_e9d9_44b9_a755_dd28954e6352.jpg](/img/v1/images/1582445534_1582054287_bb57de49_e9d9_44b9_a755_dd28954e6352.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Вільні была ўшанаваная памяць беларускага першадрукара Францішка Скарына. У Полацку прыхільнікі МХД усклалі кветкі да помніка літары “Ў”, у Берасці – да помніка 1000-годдзю гораду, а ў Баранавічах, дзе няма ані помнікаў, ані шыльдаў дзеячам беларушчыны, Маладыя хрысціянскія дэмакраты ўсклалі кветкі да манументу ахвярам рэпрэсіяў, шмат хто з якіх таксама размаўляў па-беларуску ды падтрымліваў беларускую культуру.
![Надзея Гацак, старшыня МХД Надзея Гацак, старшыня МХД](/img/v1/images/1582445554_1582283254_87303826_2975982862465618_3945002206691852288_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Надзея Гацак, старшыня МХД
«Мова — гэта тое, што робіць нас унікальнымі. Тое, што аб'ядноўвае. Мова — гэта голас продкаў. Без беларускай мовы мы вельмі хутка зробімся часткай іншай культуры. Таму і трэба яе не проста любіць, але змагацца за тое, каб нашы дзеці выраслі з цвёрдым разуменнем, што беларуская мова — гэта кожны з нас. Таму маладыя хадэкі і робяць акцыю у памяць тых, хто нёс беларускае ў масы», — адзначыла старшыня МХД Надзея Гацак.
Паводле прэс-рэліза. Фота bchd.info