Нацыянальны мастацкі музей запрашае на «Вераснёвую ноч – 2015»
12 верасня 2015 года з 18.00 да 22.00 Нацыянальны мастацкі музей запрашае правесці свята горада ў кампаніі паэтаў і музыкантаў, фатографаў і танцораў, рэжысёраў і акцёраў.

У "Вераснёвую ноч" кожны госць музея адчуе сябе ўдзельнікам дыялогу мастацтваў. Тэмай арт-праекта стане «Горад як прастора культуры», пад дэвізам «Горад ідзе ў музей», паведамляе прэс-служба музея.
Падобна таму, як вуліцы дзеляць горад на кварталы, музей будзе падзелены на асобныя пляцоўкі-лакацыі, кожная з якіх прадставіць адзін з відаў мастацтва – паэзію, кіно, танцы, музыку, тэатр і, вядома ж, жывапіс.
Праграма «Вераснёвай ночы» насычана яркімі імёнамі: А. Глобус, паэтычныя праекты «Лiтара-А» і «Чытаю на плоце», рэжысёр В. Аслюк, Ягор Квартальны, група «TonqiXod».
У гэты вечар гасцей чакаюць лекцыі ад Мікіты Моніча, пары Алега і Таццяны Ойстрахаў і Аляксандра Братачкіна, танцавальныя майстар-класы, інтэрактыўная тэатральна-дыскусійная пляцоўка па методыцы форум-тэатра БОС, дзіцячая творчая пляцоўка.
Таксама на працягу ўсяго мерапрыемства Кінашкола Андрэя Палупанава сумесна з крэатыўным агенцтвам INQ правядуць кіна-гульню-здымку кароткаметражных фільмаў з удзелам наведвальнікаў музея.
Акрамя таго на ўсіх пляцоўках будуць працаваць фатографы, а яшчэ госці музея змогуць зрабіць здымкі ў стылізаванай фотазоне.
Падрабязная праграма мерапрыемстваў тут.