«Народны Альбом» у «Шаблі»
На адзін вечар хутар стане заходнебеларускім мястэчкам 30-х гадоў.
Пасля аншлагу ў Мінску культавы «Народны Альбом» завітае на хутар
«Шаблі» ў Валожынскі раён. Оўпен-эйр «Вольнае Паветра» гэтым разам
складаецца з дзвюх музычных частак!
15 ліпеня атмасферу «Вольнага Паветра» будуць ствараць сучасныя драйвовыя беларускія калектывы і мюзікл «Народны Альбом» з удзелам Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Касі Камоцкай, Веранікі Кругловай. Будуць і сюрпрызы.
Фестываль прысвячаецца светлай памяці Ганны Вольскай.
— Наш традыцыйны фестываль новага этна «Вольнае Паветра» пройдзе ў крыху іншым фармаце. У лютым мы гучна і прыгожа адзначылі вяртанне «Народнага Альбома» ў Беларусь пасля 10 год маўчання. Чаму б не заспяваць любімыя песні на адкрытай пляцоўцы і яшчэ раз не адзначыць 20-годдзе музычнага спектакля? Гэты музычны праект — частка сучаснай беларускай культуры, які разам з тым распавядае нам пра мінулае жыццё беларусаў у цяжкія часы. Але мы не забыліся і на актуальныя музычныя калектывы, якія дададуць новае гучанне «Вольнаму Паветру». Падрабязнасці з'явяцца неўзабаве, — распавядаюць арганізатары фестываля.
«Вольнае Паветра» пачнецца 15 ліпеня а 18-й гадзіне. Па традыцыі на хутар «Шаблі» можна прыехаць у пятніцу ў намётавае мястэчка ды вабіць час на прыгорках Малога Запруддзя. Дзеці да 12 год — бясплатна. Можна браць і сабак, аднак з ланцужком і напыснікам.
Паспець набыць квіткі па 30 рублёў яшчэ можна ў Тэатральнай касе на Калініна, 5. Электронныя квіткі даступныя ў любой кропцы Беларусі праз сайт ticketpro.by.
Тэлефон інфалініі: +375 17 395 05 65; +375 33 6555596
Самыя апошнія навіны пра падрыхтоўку да фестываля будуць публікавацца на сайце shabli.by і ў сацыяльных сетках.
Паводле прэс-рэліза