«Не прайшло і паўгады» — шыльду з граматычнай памылкай на станцыі Жодзіна, урэшце, выправілі
Каб
дабіцца змены шыльды "Жодзіна-паўднёваЯ" мясцовым актывістам прыйшлося
дайсці да выканкамаўскага кабінета і нагадаць пра «непрывабны твар
мясцовае ўлады», якая ўпарта дэманструе, што ня ведае альбо не жадае
ведаць ні правілаў граматыкі, ні дзяржаўнае мовы наогул.
Упершыню пытанне аб шыльдзе з памылкай было паднятае ў жніўні. Аднак "адказныя асобы нават не паварушыліся", кажуць актывісты. У дадатак сам будынак станцыі ў парушэнне Закону «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў» у той жа час перайменавалі ў «ЖОДИНО-ЮЖНОЕ».
Так шыльда стала выглядаць пасля выпраўлення:
Паводле licviny.info