Непрыкрыты Soram ад гурта luty sakavik
Мінскі дуэт luty sakavik, які ўтварыўся ў пачатку года, запісаў дэбютны EP з назвай Soram. Чатыры трэкі без электрагітар — толькі біт, бас і сінтэзатары. Сінці-поп, пост-панк і танцавальная электроніка ў сучасным прачытанні.

luty sakavik — новае і нечаканае амплуа Эрыка Арлова-Шымкуса і Уладзя Лянкевіча, якія дагэтуль гралі ў іншых грунтоўных музычных праектах ад фольку да арт-року, а цяпер кінуліся ў маскульт.
"Я пачаў множыць сутнасці, — кажа аўтар тэкстаў Уладзь Лянкевіч. — Інтэлектуалы гэтым разам пралятаюць".
luty sakavik — што гэта: працяг беларускай пост-панк хвалі, мінскі адказ на фрэшмэнаў, выштурхнутых на святло з андэграўнду суседніх краін ці проста забава двух таварышаў?
Паводле прэс-рэлізу