Новая кніга Алега Трусава

Напрыканцы студзеня выйшла чарговая кніга А.Трусава "Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі". Кніга прысвечана беларускай архітэктуры ў яе розных праявах. Упершыню гаворка ідзе пра архітэктуру на тэрыторыі Беларусі ад эпохі палеаліту да канца савецкай эпохі.



thumb1.jpg

Акрамя культавага і абарончага дойлідства, аўтар разглядае жыллё вяскоўцаў і гараджанаў у розныя эпохі, будаўніцтва прадпрыемстваў, дарог, мастоў, каналаў.

Кніга напісана ў папулярнай форме, мае больш за 300 ілюстрацый. Яна будзе карыснай для выкладчыкаў, студэнтаў, экскурсаводаў, краязнаўцаў, настаўнікаў, вучняў, для ўсіх тых, хто любіць нашу Беларусь.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў сядзібе ТБМ (Румянцава, 13, Мінск)

26 лютага (чацвер). Пачатак у 18.30