Новы кліп "Brutto" на песню "Гіры"
"Brutto" прэзентавала на сайтах Sports.ru і Tribuna.com новы кліпа на песню "Гіры". Рэжысёрам відэа стаў расійскі фатограф і кліпмэйкер Андрэй Давыдоўскі.
"Мой сябар і татуіроўшчыкі Паша Кулікоў пазнаёміў мяне з Андрэем Давыдоўскім, — распавядае Сяргей Міхалок. — Паша вельмі педантычна ставіцца да рэкамендацый і вырашыў нас прадставіць аднаго аднаму, толькі калі пачуў песні "Brutto2. Я паглядзеў працы Давыдоўскага, якія ён зрабіў для "Лёд 9" — сайд-праекта групы "25/17". Мне вельмі спадабаліся графіка і выкананне, у гэтым было нешта ад Ministry, штосьці ад электронных панкаў 1990-х. Я патэлефанаваў Андрэю, мы размаўлялі гадзіны паўтары і зразумелі, што шмат у чым сыходзімся. Давыдоўскі — гэта стопрацэнтны рэжысёр "Brutto". У "Гірах" ён змог рэалізаваць сумесь весялосці, мужчынскай сілы, здаровай агрэсіі і зрабіў гэта вельмі па-майстэрску".
Паводле словаў Сяргея Міхалка, "Гіры" — гэта першы кліп Brutto, з якога можна зразумець, як калектыў будзе выглядаць падчас жывых выступаў.
"Візуальная эстэтыка гуртоў 1990-х сфармавала маю сістэму каардынатаў як кліпмэйкера, — тлумачыць рэжысёр Андрэй Давыдоўскі. — У першую чаргу
ўварваўся гранж: Alice in Chains, Pearl Jam, Soundgarden, Nine Inch Nails і пад. Гэта кліпы Антона Карбейна, якога я лічу сваім хросным бацькам у фатаграфіі. У "Гірах" можна ўбачыць
адсылкі і да Nirvana — "Smells Like Teen Spirit". Збольшага гэтая праца — наша даніна карцінцы 1990-х".
Песню "Гіры" выконвае Бразіл, адзін з вакалістаў "Brutto". Сам Бразіл упэўнены, што кліп будзе прыкметна выбівацца з агульнага кантэксту.
"Я доўгі час тэлевізар не глядзеў прынцыпова, але апошнія два тыдні спецыяльна стаў уключаць музычныя каналы, каб зразумець, якія кліпы зараз здымаюць, што транслююць — і так і
не ўбачыў аналагаў таго, што было зроблена ў "Гірах". І гэта мне вельмі падабаецца", — кажа Бразіл.
"Гіры" — ужо трэці кліп Brutto. У мінулым месяцы групай былі прадстаўлены відэа на песні "Brutto" і "Underdog".
Паводле ultra-music.com