«Oktoberfest» у Камарова. Хмель жывой музыкі!
У суботу, 10 кастрычніка, — апошні дзень "Octoberfest" у Камарова. На фэсце выступяць панк-гурты: «ТЛУШЧ», POMIDOR/OFF, DZIECIUKI. Канцэрты адбудуцца ва ўтульнай кавярні «Камарова village».
Прыязджаць у Камарова (5 км. ад МКАД па Слуцкай шашы) можна на ўласным транспарце, а таксама ў дзень канцэртаў для гледачоў будуць арганізаваныя бясплатныя маршрутныя таксі з д/с Дружная — Камарова, Камарова — д/с Дружная з 15.30 да 0.00.
Пачатак забаўляльнай праграмы штодня — у 16.00, канцэрты пройдуць з 18.00 да 22.00
Больш інфармацыі ТУТ
Інфалінія: +375 29 676-81-95.
Бронь столікаў на канцэрт: +375 44 538-89-88.
Па пытаннях супрацоўніцтва: +375 29 690-89-79