Пачаўся збор сродкаў на выданне раману Севярынца «Беларусалім»
На краўдфандынгавай платформе Talaka.by пачаўся збор сродкаў на выданне першай кнігі раману Паўла Севярынца "Беларусалім".

Меркаваны наклад кнігі — 1000 асобнікаў. Прэзентацыя плануецца ў кастрычніку 2017 года.
Першая кніга раману аб’ёмам 450 старонак называецца "Беларусалім. Золак”. Месцы дзеяння — Менск, Кіеў, Полацк.
Павел Севярынец пісаў "Беларусалім” 12 гадоў, у тым ліку ў следчым ізалятары КДБ "Амерыканка”, на сутках Акрэсціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне.
Тыя, хто падтрымаюць выданне, могуць разлічваць не толькі на кнігу. Сярод прызоў для спонсараў — экскурсія па менскіх мясцінах раману, асабістая сустрэча з Паўлам Севярынцам за кубачкам кавы і нават правы на экранізацыю "Беларусаліма".
Азнаёміцца з праектам і падтрымаць выданне раману можна тут.
bchd.info