«Падарожжа дылетанта» ў беларускі «Парыж» шляхцічаў Завішаў

У новым падарожжы Юрый Жыгамонт накіраваўся ў вёску Раготна, якая знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. На працягу доўгага часу мястэчка было ўладаннем шляхцічаў Завішаў.

img_2164.jpg

Мінскі ваявода Крыштаф Завіша ў сваіх мемуарах 17 стагоддзя нават называе Раготна «Парыжам».

Упершыню мястэчка ўзгадваецца ў 1454 годзе пад назвай маёнтак Раготнае. Існуюць звесткі, што ўжо ў той час тут знаходзіўся касцёл, які быў спалены ў 1654 годзе. Пісар Вялікага Княства Літоўскага Андрэй Завіша пабудаваў у мястэчку новы касцёл, які таксама быў знішчаны падчас ваенных дзеянняў. Сучасны касцёл  Анёлаў-Ахоўнікаў быў пабудаваны ў 1840 годзе. У савецкі час быў ператвораны ў калгасны склад, і толькі ў 1989 годзе зноў быў аддадзены вернікам.

img_2057.jpg

У другой палове 17 стагоддзя Раготна належала Крыштафу Завішу — ваяводзе мінскаму, якога вельмі паважала шляхта. Пасля сябе Крыштаф пакінуў мемуары пра палітыку і побыт Вялікага Княства Літоўскага. У сваіх успамінах ён некалькі разоў узгадвае Раготна, і нават называе яго Парыжам. Зусім нядаўна кніга «Успаміны Кшыштафа Завішы» была пераведзена беларускую мову. Апошняй гаспадыняй гэтага мястэчка была Ванда Ванцэвіч. Сёння ў вёсцы засталіся рэшткі панскіх пабудоў часу яе кіравання.

img_2160.jpg

Больш цікавага пра вёску Раготна вы даведаецеся ў выпуску.

Нагадаем, са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Таксама новыя выпускі можна ўбачыць на персанальнай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

img_2126.jpg

Зусім нядаўна праходзіла галасаванне за новы вобраз Юрыя Жыгамонта. Для вядучага былі падабраныя два варыянты адзення. Па выніках галасавання перамогу атрымаў першы варыянт — з шэрым пінжаком і камізэлькай. У будучых выпусках гледачы ўбачаць Юрыя Жыгамонта ўжо ў адноўленым вобразе. А пакуль праграма адпраўляецца ў летні адпачынак.