Падтрымайце выданне дапаможніка па выхаванні дзяцей у беларускай традыцыйнай культуры

Падтрымайце выданне першай кнігі, метадычнага дапаможніка па выхаванні дзяцей у беларускай традыцыйнай культуры ад настаўніцы, кіраўніцы гурта «Калыханка» Ларысы Рыжковай.

Ларыса Рыжкова і гурт «Калыханка». Фота Алены Ляшкевіч

Ларыса Рыжкова і гурт «Калыханка». Фота Алены Ляшкевіч

Прайшоў год як быў паспяхова завершаны збор сродкаў на выданне ўнікальнай кнігі этнапедагога Ларысы Рыжковай «Выхаванне спевака». Але платформу Ulej.by заблакавалі і Белгазпромбанк адмовіўся выплочваць сабраную суму, не дапамаглі скаргі і доказы афіцыйна падпісаных дамоў.

Было зроблена шмат працы ў падрыхтоўцы выдання, але кніга так і не была выдадзена.

6460 беларускіх рублёў.

110 спонсараў.

Дзеці і іх бацькі па сённяшні дзень чакаюць кнігу.

256793830_10159662531056322_8411868959631753911_n.jpg


Арганізацыі кампаніі па зборы сродкаў звяртаюцца да ўсіх неабыякавых беларусаў па падтрымку, можна дапамагчы мінімальна грашовым ахвяраваннем ці распавесці пра праект на сваіх старонках.Вельмі важна, каб гэта кніга пабачыла свет.
У сваёй кнізе казачніца Ларыса Рыжкова дзеліцца багатым, больш як 30-гадовым досведам працы, паказвае, якім чынам можна далучыць дзяцей да народных слухавых спеваў, раскрывае пытанне сваёй методыкі. Праз гульні, казкі, народныя забавы і святы яе навучэнцы прыходзяць да разумення песенных вобразаў, абрадаў, побыту, узаемаадносінаў продкаў і становяцца часткай традыцыйнай беларускай культуры.
Арганізатары збору плануюць выдаць 500 асобнікаў, аб'ёмам у 88 старонак з мультымедыйным дадаткам: 14 відэа з гульнямі і каментарамі Ларысы Рыжковай + 2 архіўныя запісы тэлеперадачы «Калыханка».
Кожны спонсар атрымае кнігу ў падарунак.