Паэт Дзмітры Плакс (Беларусь — Швецыя) выступіць у Мінску

29 красавіка (серада) у мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца паэтычна-музычны сэт Дзмітрыя Плакса і «Беларускага клімату».



unnamed12.jpg

Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

«Трайны Эспрэса»: тры мовы, тры кнігі, адно мастацтва.

Тэкст: Дзмітры Плакс

Шум: «Беларускі клімат»

Дзмітры Плакс чытае з цыклаў «Жара», «Трыццаць тэкстаў», «re citat iver»

Выступ адбудзецца ў межах выставы «МІНСК. НОНКАНФАРМІЗМ 1980-Х», арганізатар сустрэчы з паэтам — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Дзмітрый Плакс — удзельнік арт-групы «Беларускі клімат», заснаванай у 1989 годзе. З 1992 году супрацоўнічаў з «Белорусской Деловой Газетой», з 1994 — з газетай «Имя», дзе вёў аўтарскую калонку «Плаксы», рабіў карыкатуры. З 1997 году стала жыве ў Стакгольме.

З 1999 году супрацоўнічае са Шведскім Радыё, восенню 2004 году на міжнародным канале Шведскага Радыё — «Радыё Швецыя» заснаваў Беларускую службу, фактычна ўзначальваў яе да закрыцця восенню 2009 года. У 2009—2010 — прадзюсер, вядучым праграм Рускай службы «Радыё Швецыя». З 2010 году — прадзюсер, драматург у Радыётэатры Шведскага Радыё.

Сябра Шведскага ПЭН-цэнтра, Саюза пісьменнікаў Швецыі, Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Піша на шведскай, беларускай і рускай мовах.