Палац Радзівілаў у Паланэчцы прадаюць на аўкцыёне за 20 тысяч рублёў

«Берасцеаблмаёмасць» ужо ў пяты раз спрабуе прадаць былы палац Радзівілаў у вёсцы Паланэчка, што ў Баранавіцкім раёне, паведамляе Белсат.

рrobelarus.by

рrobelarus.by

Асноўнае патрабаванне да інвестара, які набудзе гістарычны будынак – рэканструкцыя палацу. Сядзібу яшчэ ў 2014 годзе набыла прыватная фірма. Аднак адрэстаўраваць палац і стварыць тут турыстычны аб’ект фірме не ўдалося. Таму ў 2016 годзе прыватнік вярнуў дзяржаве гістарычны аб’ект. З таго часу спробы знайсці ахвочых набыць палац засталіся беспаспяховымі.
Цяпер палац Радзівілаў чарговы раз выстаўлены на аўкцыён камітэтам «Берасцеаблмаёмасць». Гэтым разам першапачатковы кошт палацу складае 19,2 тысячы рублёў. Акрамя гістарычнага будынку будучы ўласнік атрымае зямельны ўчастак амаль тры з паловаю гектараў з правам арэнды на 50 гадоў.
Адметнасцю вёскі Паланэчка з’яўляецца не толькі палац Радзівілаў, але і касцёл святога Георгія, дзе хрысцілі Іганта Дамейку, а таксама часткова захаваны водны млын, які пачалі будаваць у 1819 годзе.
Аўкцыён адбудзецца 4 снежня.
Паводле СК, belsat.eu