Панк-вогнішча на пяць мільёнаў фунтаў
Сын экс-менеджара Sex Pistols Малкальма Макларэна, хоча зрабіць вогнішча з рэдкіх рэчаў, звязаных з гуртом, агульным коштам каля 5 мільёнаў фунтаў, у знак пратэста супраць таго, што панк дурыць моладзь.
Джо Корр заявіў, што “панк стаў не больш чым брэндам кштадту Макдональдс, які знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, істэблішмента і карпарацый”.
Акцыя прымеркаваная да 40-годдзя заснавання Sex Pistols, якое шырока адзначаецца ў Велікабрытаніі, у тым ліку пры падтрымцы ўрадавых фондаў і інстытуцый.
“Гэта добры момант каб сказаць: Ведаеце што? Панк памёр. Хопіць дурыць маладзейшую генерацыю, ствараючы ў іх уражанне, нібыта панк нейкім чынам можа дапамагчы ім справіцца з сённяшнімі праблемамі. Гэта не так і час падумаць пра нешта іншае”. Па словах Корра, “надышоў час выкінуць усё гэта на вогнішча і пачаць усё зноў”.
Сярод каштоўных рэчаў, якія плануецца спаліць, ёсць рэдкія запісы Sex Pistols, вопратка Джонні Роттэна і Вівьен Вествуд, лялька Сіда Вішэса з свастыкай.
Ёсць тры магчымых месца для спалення: Чэлсі, Камдэн ці Брыкстан. Але канчатковы выбар будзе абвешчаны толькі ранкам суботы 26 лістапада, каб перашкодзіць аматарам і калекцыянерам выратаваць рэчы з полымя.
Анонс акцыі выклікаў вялікае абурэнне ў тым ліку ў панк-асяродку. Крытыкі называюць планы Корра “безгустоўнай забаўкай мільянера”.
Паводле замежнай прэсы