Пасля трохгадовага перапынку гурту Dzieciuki дазволілі выступіць у Мінску
Апошні выступ вядомага беларускага гурта ў сталіцы адбыўся 27 лютага 2016 года. І хоць з таго часу музыкі адыгралі і на ўрачыстым канцэрце ў гонар стагоддзя БНР і фэсце «Наш дзень», Мінгарвыканкам рэгулярна працягваў адмаўляць у праве правесці афіцыйны выступ у горадзе.
![dzieciuli.jpg dzieciuli.jpg](/img/v1/images/dzieciuli.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На афіцыйнай старонцы гурта Ўкантакце паведамляецца, што самым «ураджайным» быў 2018 год: «Цяжка зараз падлічыць, але дакладна, не меньш дзесяці разоў, розным арганізатарам, адмаўлялі ў "гастрольке"».
Музыкі таксама падзякавалі Уладзіміру Плавінскаму і Сяргею Будкіну за ўдалую на гэты раз спробу арганізацыі канцэрта, які адбудзецца 28 красавіка ў клубе «RE:PUBLIC».