Паспяховы фэст — моладзевае свята беларускай культуры і мовы
26 траўня ў кафэ «Грай» пройдзе фестываль пад назвай «Паспяховы фэст», мэта якога — паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы.

Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY
Фестываль адбудзецца ў кафэ «Грай» і суседнім дворыку з 16:00 да 22:00.
У праграме: праект «Беларускамоўныя», паэтычная частка, міні-лекцыі «10 фактаў пра поспех», інтэрактыў і прызы ад партнёраў Фэста.

Госці праекта «Беларускамоўныя»:
Сяргей Будкін — заснавальнік і кіраўнік музычнага партала tuzin.fm, сузаснавальнік праекта experty.by, аўтар тэлепраекта Belsat Music Live
Франак Вячорка — віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, журналіст Радыё Свабода
Віталь Гуркоў — спартовец, шматразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, вакаліст гурта BRUTTO
Паэты: Янка Каліноўскі, Мікіта Найдзёнаў, Алесь Сьнег, Дар’я Бялькевіч, Міхаіл Бараноўскі.
Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягнуць гурты Čas Łajna, K3tyvana, NAKA.
У дворыку музея адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, падчас фэсту будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў.

Уваход ВОЛЬНЫ! Аднак неабходная РЭГІСТРАЦЫЯ на фэст — forms.gle
Падтрымаць Фэст можа кожны на molamola.by

Чакаем на нашым Фэсце кожнага! Прыходзьце з дзеткамі ды сябрамі!
Сачыць за праграмай можна праз сацыяльныя сеткі «Арт Сядзібы».
Паводле прэс-службы «Арт Сядзібы»