Пра што пісалі ў лістах маладыя беларусы ў 1950-ыя?
23 верасня — прэзентацыя кнігі Янкі Запрудніка
Калі вы хочаце ведаць:
- чым жылі і пра што пісалі ў лістах маладыя беларусы больш як паўстагоддзя таму,
- як навучаліся ў Лювенскім універсітэце ў Бельгіі,
- з чаго пачыналася Беларуская рэдакцыя Радыё Свабода,
- як выдавалася найбуйнейшая беларуская газета на Захадзе,
- як ладзіліся беларускія канцэрты ў Мюнхене ў 1950-х,
- чым адрознівалася жыццё ў Амерыцы ад жыцця ў Заходняй Еўропе.
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і выдавецтва “Лімарыус” запрашаюць вас пачуць адказы падчас прэзентацыі кнігі амерыканскага беларуса, доктара Янкі
Запрудніка “Па гарачых слядах мінуўшчыны: Мае лісты 1952—1959”.
На вашыя пытанні адкажуць:
рэдактар кнігі Валянціна Трыгубовіч,
даследчыца Наталля Гардзіенка
і, канечне, прадстаўнікі выдавецтва “Лімарыус” і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Месца спаткання: 23 верасня 2015 года ў 18.00 у кнігарні “логвінаЎ” (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а).
Паводле прэс-рэлізу кампаніі "Будзьма беларусамі"