Прэзентацыя альманаха і археалагічны летнік у Крэва

Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» запрашае ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры  27 чэрвеня на ўрачыстую прэзентацыю другога нумару альманаха «KREVA INCOGNITA».

vokladka_almanaha_kreva_incognita__2.jpg

У праграме: сустрэча з аўтарамі альманахазапіс у валанцёры археалагічнага сезону 2019/2020 гг.іншыя цікавосткіМесца правядзення: Мінск, вул. Багдановіча, 13Пачатак у 19.00. Уваход вольны.
Прэзентацыя ладзіцца ў межах ўрачыстага адкрыцця археалагічнага сезону 2019-2020 у аграгарадку Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць). Археалагічны летнік, які ладзіцца фондам «Крэўскі замак» сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі Беларусі, пройдзе сёлета з 15 па 28 ліпеня 2019 года.
Чарговы нумар альманаха прысвечаны гісторыі Першай сусветнай вайны ў Крэве і змяшчае матэрыялы, якія друкуюцца ўпершыню і заснаваны на шматгадовых даследваннях нашых аўтараў.
Сярод астатняга — вынікі даследвання Юравай гары і зрэз матэрыяльнай спадчыны Крэўскай зямлі-2018 ад РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».
Падзея ў сацыяльных сетках: 
FB
VK
Паводле прэс-рэлізу