Прэзэнтацыя беларускага прыгодніцкага фэнтэзі «Сем камянёў»: Віцебск — 21 мая, Гродна — 23 мая

«Сем камянёў» — гэта чарадзейная казка для дзяцей і падлеткаў, якую напісаў Аляксей Шэін, заснавальнік і вядоўца курсаў беларускай мовы і тата траіх сыноў.



siem_kamianiou.jpg

У наступныя дні пройдуць яе прэзентацыі ў Віцебску і Гродне.
У Віцебску – 21 мая, 19:00, Еўрапейскі клуб, вул. 1-я Сенненская, 5 (прып. бібл. М. Лынькова, тамвай 1,2, аўт. 15).
Музычнае суправаджэнне – Андрусь Такінданг (гурт «Recha»). Даведкі па т.: (029) 8940517 
У Гродне – 23 мая (субота), на тэрыторыі гандлёва-культурнай прасторы «Крама Ц»(вул. В.Траецкая, 16) а 15.00.
 У праграме:
- непаўторная чароўная атмасфера казкі
- літаратурныя чытанні
- сустрэча з аўтарам
- аўтограф-сесія
- містычны эліксір «Таямніца Сямёх»
- магчымасць набыць асобнікі кнігі.
Прэзэнтацыі ладзяцца ў рамках кампаніі «Будзьма беларусамі».
Уваход вольны.