Прэзентавана «Вераніка» ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча
У межах праекту «Re:Песняры» Зміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе сваю версію славутага хіта пра Вераніку, які ўжо атрымаў высокую адзнаку, як ад аўтара Ігара Лучанка, так і саміх удзельнікаў залатога складу «Песняроў».
«Вераніка» — адна з самых вядомых песень у рэпертуары «Песняроў». Яе напісаў кампазітар Ігар Лучанок на словы Максіма Багдановіча ў 1974
годзе.
«Дзякуючы «Песнярам» я наогул стаў беларусам, мяне пераключыла на гэтае разуменне падчас іх канцэрту ў доме афіцэраў у Лідзе ў 1987 годзе», – кажа
Зміцер. Ён нават памятае пасьля якога канкрэтна нумару адбылося перанараджэнне – «Мой родны кут» на словы Якуба Коласа.
Пераспеў «Веранікі» — даніна павагі творчасці беларускага гурту №1.
«Гэта адна з самых прыгожых песень. І адна з самых складаных у выкананні. Пераплюнуць яе ў вакальным плане проста немагчыма і такой задачы не было. Мы пераказалі гэтую гісторыю на свой
лад, зьмяніўшы рытм. Нібы лірычны герой вяртаецца на радзіму не з Ялты ці Піцера, а з Парыжа, горада кахання. Так выглядае з нашай музыкі», – кажа пра сваю задуму
спявак.
Праслухаць песню можна тут.
tuzin.fm