Рок, поп і 40 кропак харчавання — «Тата адпачывае»
У абноўленым Urban Park Dreamland 2 і 3 ліпеня адбудзецца першы кавер-фэст «Тата
адпачывае», які аб’яднае добрую музыку, смачную ежу і цікавыя забавы.
Першы дзень фестывалю — 2 ліпеня — будзе прысвечаны рок-музыцы. Хэдлайнерам будзе адзіны ў Расіі афіцыйны трыб’ют AC/DC — гурт Easy Dizzy. Гэты калектыў быў хэдлайнерам на галоўным сусветным мерапрыемстве, прысвечаным 40-годдзю AC/DC — Geiselwind Fantreffen 2013 (Германія). Таксама ў гэты дзень будуць гучаць песні Nirvana, Metallica, Depeche Mode, The Offspring, Зямфіры і іншых артыстаў. Выконваць іх будуць гурты Artefact, «Дядя Ваня», VIP-Jazz, Andy Kravetz Band.
У другі дзень фестывалю — 3 ліпеня — будзе гучаць поп-музыка. Уласныя песні выканаюць героі «Еўрабачання» Naviband і непаўторны Uzari, залатыя хіты «Песняров» — Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры». Таксама прагучаць кампазіцыі Bruno Mars, IOWA, «Ляпіса Трубяцкога», Івана Дорна, N.R.M., «Виа Гра» і іншых, у чым дапамогуць кавер-гурты «Минское Море», Ганна Шалюціна & Yogurt Band.
У межах забаўляльнай праграмы ў абодва дні будзе прадстаўлены цалкам аноўлены набор атракцыёнаў Urban Park Dreamland. Аджыўшыя свой век каруселі замянілі сучасныя забавы: скаладром і вяровачнае мястэчка для аматараў актыўнага адпачынку, лучны бой і цір для ахвочых пастраляць, тралей для рызыкоўных, квэсты для прыхільнікаў інтэлектуальнага адпачынку і перакуленая хата, каб зрабіць цікавае сэлфі.
Таксама будуць працаваць пляцоўкі для валейболу і стрыт-болу, петанк, фрысбі, бадмінтон. А яшчэ майстар-класы і варкшопы, маркет адзення і аксэсуараў, адмысловыя забаўляльныя кропкі для дзяцей.
Асобная важная частка праграмы — ежа. У межах фестывалю будзе прадстаўлены новы фуд-корт з разнастайным асартыментам страў у стрыт-фуд стылістыцы: бургеры, дранікі, сушы, плоў, піца, wok, шаўрма, шашлык, хот-догі, сэндвічы, фалафель і шмат іншага. Агулам больш за 40 кропак харчавання і 1000 пасадачных месцаў без уліку шматлікіх лугоў. Такой інфраструктуры няма на ніякай іншай пляцоўцы Мінска!
— Ідэя фестывалю ў тым, каб на адной пляцоўцы былі прадстаўлены ўсе віды забаў: музыка, актыўны і інтэлектуальны адпачынак, найлепшая ежа і напоі. Адзін фестываль замест двух-трох, з дэмакратычным коштам на ўваход і магчымасцю абіраць забавы на свой густ на месцы, — распавядае арганізатар мерапрыемства Аляксей Падрэз, кіраўнік кампаніі KIT Solutions.
Кавер-фэст «Тата адпачывае» стартуе ў 12.00, пачатак музычнай праграмы ў
18.00. Пры гэтым
жадаючыя могуць застацца на ноч у кемпінгу на тэрыторыі фестывалюСтартавы кошт
на квіткі складае 5 рублёў і будзе падвышацца да 17 рублёў. Продаж праз сайт Coverfest.by і сістэму Bezkassira.by. Інфалінія — (017)
399 29 75.
Прэс-рэліз