«Рок за жыццё»: Канцэрты супраць смяротнага пакарання ў Мінску і Брэсце

У падтрымку ўвядзенне мараторыя на вышэйшую меру сыграюць гурты «Дай дарогу!», «AKUTE», «Re1ikt», «:B:N:», «Haina» і «TonqiXod».

afisha_minsk_1.jpg

Фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, сёлета пашырае геаграфію і пройдзе адразу ў двух гарадах Беларусі.

Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, гурты «Дай дарогу!», «AKUTE», «Re1ikt», «:B:N:» і «Haina» выступяць 7 кастрычніка ў Брэсце ў клубе «Фантазія» (вул. Сікорскага,76). А 8 кастрычніка да гэтага складу далучыцца TonqiXod і канцэрт пераедзе ў сталічны «Re:Public».

 

afisha_minsk.jpg

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

5 кастрычніка распачынаецца традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам «Смяротнае пакаранне — гэта мінулае».

Упершыню фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, прайшоў у Мінску 8 кастрычніка 2016 года ў клубе «Re:Public». 

afisha_brest.jpg

Фестываль «Рок за жыццё»

 7 кастрычніка 2017, Брэст

Клуб «Фантазія», вул. Сікорскага, 76

Пачатак: 18.00

«Дай дарогу!», «AKUTE», «Re1ikt», «:B:N:», «Haina».

Даведкі: +375 29 313 98 60

 

8 кастрычніка 2017, Мінск

Клуб «Re:Public», вул. Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына)

Пачатак: 17.30

«Дай дарогу!», «AKUTE», «Re1ikt», «:B:N:», «Haina», «TonqiXod».

Даведкі: +375 29 121 22 96