Самаізаляцыя OFF. У Мінску пакажуць мастацтва ва ўмовах пандэміі
11 ліпеня адбудзецца вялікі арт-фестываль, прысвечаны адкрыццю маштабнай выставы сучаснага мастацтва "Самаізаляцыя OFF".
Нядаўна прастора Moving Art Factory запусціла праект з мэтай падтрымаць творчых людзей падчас эпідэміі COVID-19, паставіўшы задачу беларускім мастакам адлюстраваць гістарычны феномен у мастацтве. На працягу двух месяцаў удзельнікі праекта стваралі арт-аб'екты, здымалі відэа, рэпетавалі перфомансы і вялі відэа-дзённікі працэсу. Сацсеткі літаральна ахапіла творчая ліхаманка: больш за 80 удзельнікаў чэленджа прыадчынілі замочную шчыліну і дазволілі ўбачыць, як ствараецца мастацтва. Па ўмовах ўдзелу, дэманстрацыя гатовых работ была строга забаронена.
У выніку было створана больш за 180 аб'ектаў сучаснага мастацтва, а таксама насычаная маштабная фестывальная праграма, якая будзе прадстаўленая Мінску.
На працягу 2 месяцаў мастакі, скульптары, рэжысёры, фатографы, артысты, рэстаратары і дызайнеры супольна працавалі над тым, каб стварыць творчую бомбу і ўразіць гасцей па-сапраўднаму!
З 18 вечара суботы і да 4 раніцы нядзелі на 4 лакацыях будзе адбывацца сапраўдны творчы выбух.У кожнага госця выставы будзе магчымасць не толькі акунуцца ў свет мастацтва, але і падтрымаць маладых і вядомых мастакоў Беларусі і з-за мяжы. Усе арт-аб'екты можна будзе набыць і забраць пасля заканчэння выставы, а таксама на сайце прасторы ў анлайн-галерэі.
Выстава будзе доўжыцца 1 месяц і будзе адкрыта толькі па выхадных днях у фармаце арт-уікэндаў на розныя тэматыкі.
У праграме:
Выстава-продаж арт-аб'ектаў
Перформанс ад эксперыментальнага тэатру “T(e)=Art”Выступ лакальных музыкаў пры падтрымцы партнёра partyfon.byТворчыя майстар-класы ад супрэматызму нагамі да алкагольных чарнілаў пры падтрымцы партнёра " Арт-тэрыторыя”Урок дэгустацыі, барныя майстар-класыСпектаклі і відэа-артГук падарожжа ад цэнтра гукавой тэрапіі і самапазнання soundhealing.byТанец-Медытацыя " Ecstatic Dance”Відэа-алюзія ад тэатра танца "Альтана". Харэографы-пастаноўшчыкі Валерыя Хрыпач і Ганна Корзік
Энергетычная медытацыя "Цігун" пры свечкахМузычна-візуальны перформанс ад гурта JJ.OKНачны кінатэатр ад міжнароднага фестывалю "Нефільтраванае кіно”Перформанс на тэму сацыяльнага гвалту "Не маўчы" ад праекту "Kakoitidyshni”Арт-электра перформанс "Мадуляцыя кантакту" ад праекту "Кантэкст”Арт-перфоманс ад disar.byВучэбныя лекцыі і майстар-класы ад удзельнікаў праектаі многае іншае!
Больш падрабязная праграма на сайце https://movingartfactory.by/selfisolation
Партнёры праекта:
Крама тавараў для творчасці "Арт-тэрыторыя"
Каршэрынгавая кампанія "Anytime"
Адкрыццё выставы:
11 ліпеня 2020: 18.00-4.00. 12 ліпеня 2020: 15.00-23.00.
Адрас: Мінск, вул. Куйбышава 22, КОРПУС 6, 6 паверх
Узроставыя абмежаванні: 16+Больш інфармацыі на сайце і ў сацсетках: https://www.instagram.com/maf.minsk/, https://www.facebook.com/
Паводле прэс-рэлізу