Сёння ў 23:34 адбудзецца прэм'ера першага з 12 арт-фільмаў праекта Revolution
Ён мае назву «0908».

Revolution — гэта серыя з 12 арт-фільмаў, прысвечаных беларусам і іх барацьбе за свабоду. Яго назва не выпадковая. 23.34 — такі нумар да пачатку 2021 года меў артыкул Адміністрацыйнага кодэкса за ўдзел у масавых мерапрыемствах, па якім былі асуджаныя тысячы грамадзянаў Беларусі. Не выпадковы і час, калі з'явіўся гэты анонс. 19.11 — нумар артыкула за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, па якім беларусаў трымаюць у ізалятарах цяпер.
Пад праектам працуюць дзве рэпрэсаваныя беларускі — рэжысёрка Даша Брыян і прадзюсарка Марыя Крук — у партнёрстве з Беларускім моладзевым хабам.
Прэм'еру глядзіце тут.