Слонімскі фатограф пачатку ХХ стагоддзя

У 1910-х-1930-х гадах у Слоніме жыў з сям’ёй фатограф Барыс Вайнштэйн. Ён меў сваю фотамайстэрню ў самым цэнтры горада на Параднай вуліцы, потым – на Панятоўскага. Дзякуючы Вайнштэйну да сённяшніх дзён захаваліся сотні паштовак Слоніма, якія ён выпускаў за свой прыватны кошт у мясцовых друкарнях. Гэта найперш паштоўкі Слоніма падчас Першай сусветнай вайны.

slonim_1.jpeg

Барыс Вайнштэйн перажыў вайну, а потым і польска-бальшавіцкую вайну, а падчас Польшчы (1920-1939) таксама займаўся фотасправай. У палітыку і ў ваенныя деянні ён ніколі не лез, а фатаграфаваў немцаў, рускіх, беларусаў, яўрэяў, палякаў. Калі ў Слоніме дыслацыраваліся 79 і 80 польскія пяхотныя палкі, то жаўнеры ў асноўным заказвалі фатографа Барыса Вайнштэйна. На многіх здымках таго часу стаяць яго пячаткі і фірменныя знакі. А вось асабістага здымка Вайнштэйна адшукаць не ўдалося. Невядома таксама, як склаўся яго лёс перад Другой сусветнай вайной і пасля вайны. Але для нашчадкаў ён пакінуў унікальныя і рэдкія здымкі Слоніма і людзей.

Паводле Радыё Рацыя