«Спеўны сход» рыхтуе «Свята песні»
«Спеўны сход» прадстаўляе музычна-інтэрактыўнае мерапрыемства «Свята песні», якое адбудзецца 30 красавіка.
Вас чакаюць: майстар-класы па спевах, знаёмства з беларускімі спевамі розных часоў, развучванне і сумеснае выкананне песень.
Праграма:
- 15.00-16.00 – майстар-клас па тэхніках спеву: вакальныя і дыхальныя практыкаванні. Вядучы: Сяржук Доўгушаў.
- 16.00-17.00 – беларускія народныя жаночыя песні з гуртом «Мярэжа».
- 17.00-18.00 – «Спеўны сход» па творах Манюшкі і Агінскага разам з музыкам Паўлам Бортнікам.
- 20.00-21.00 – традыцыйныя мужчынскія песні з гуртом «Рада».
- 21.00-22.00 – застольныя песні з гуртамі Vuraj.
Мерапрыемства адбудзецца ў Карэтным дворыку (Мінск, вул. Кiрыла i Мефодыя, 8). Уваход вольны!
«Спеўны сход» — гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Мэта праекта — спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй.
✔«Спеўны сход» існуе дзякуючы ахвяраванням неабыякавых людзей. Калі вы хочаце, каб «Спеўны сход» існаваў і далей, падтрымайце праект на краўдфандынгавай платформе talaka.by.
Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз суполкі «УКантакце» і на Facebook.
Паводле прэс-рэлізу